СМІ́ЛАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—38. Утвораны 17.7.1924 у Мінскай акр. Цэнтр — мяст. Смілавічы. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 18.1.1931 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Смалявіцкаму, Пухавіцкаму і Чэрвеньскаму р-нам. З 6.7.1935 да 11.2.1938 Рудзенскі раён быў перайменаваны ў Смілавіцкі, уключаў 12 сельсаветаў.
т. 15, с. 55
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)